Ашуканцы запэўнілі пенсіянерку, што гэта новыя купюры.

Ўдзень 21 лістапада невядомыя пастукаліся ў кватэру пенсіянеркі, якая жыве на вул. 40 год Кастрычніка. Мужчыны прадставіліся супрацоўнікамі сабеса і распавялі пра тое, што ў краіне адбіраюцца з абароту старыя грошы і ўводзяцца новыя. І трэба паспець памяняць старыя купюры на новыя да пэўнай даты.

Вестка ўсхвалявала пажылую жанчыну, але незнаёмцы супакоілі яе, сказаўшы, што яны памяняюць ўсю суму прама на месцы. І бабуля аддала зламыснікам 20 тысяч рублёў, атрымаўшы наўзамен яркія паперкі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці закладак.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.